1 мая - Праздник труда
5 мая - Православная Пасха
5 мая - День печати
6 мая - Международный день астрономии
8 мая - Всемирный день Красного Креста и Красного Полумесяца

9 мая – Дзень Перамогі

12 мая /другая нядзеля мая/ – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
14 мая — Радуница
15 мая – Международный день семьи
18 мая – Международный день музеев
19 мая /третье воскресенье мая/ – Всемирный день памяти жертв СПИДа
24 мая — День славянской письменности и культуры

25 мая – Дзень беларускага рушніка

Ільняныя вышываныя ручнікі спадарожнічалі чалавеку з нараджэння да смерці, выкарыстоўваліся ў абрадах, надзяляліся магічнай сілай. Цікава, што ў кожнага з іх было сваё прызначэнне. Адзін з самых простых варыянтаў — ручнік-«уціральнік», якім у паўсядзённым жыцці выціралі твар і рукі. Але і ён надзяляўся вялікай сілай ачышчэння. Самы высокі статус меў ручнік-«набожнік». Ім упрыгожвалі чырвоны кут хаты, накрываючы абразы.

Вялікую ролю іграў гэты льняны атрыбут і падчас вяселля. На заручынах нявеста адорвала ручніком свайго будучага мужа, а на вяселлі — усю яго радню. На ручнік-«падножнік» станавіліся маладыя падчас вянчання ў царкве. Праз плячо перавязвалі палатнянай стужкай сватоў і сяброў жаніха на вяселлі. Не абыходзіліся без ручніка нашы продкі і падчас нараджэння дзіцяці. Яго дарылі бабцы-павітусе, кумам, а таксама выкарыстоўвалі ў абрадах ачышчэння нованароджанага. Ручніком у беларускіх хатах накрывалі свежаспечаны хлеб. Ім жа перавязвалі апошні снапок каласкоў падчас жніва. З гэтым вышываным палатном адпраўлялі вандроўнікаў у дарогу.

Сёння многія старажытныя вышываныя ручнікі захоўваюцца ў музеях і лічацца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Важна, што і сёння ў многіх рэгіёнах краіны захоўваюцца традыцыі вырабу ручнікоў. Да прыкладу, у вёсцы Семежава Капыльскага раёна іх ткуць па старажытнай закладной тэхніцы. У 2012 годзе гэта тэхніка была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

31 мая – Всемирный день без табака

Новости нашей библиотеки
Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…