• by Ольга Михайловна Казакевич
  • 13

 

Отмечая литературные юбилеи 2026 года, не только вспоминаем писателей по именам,
но и перечитываем их произведения!


СЕНТЯБРЬ / ВЕРАСЕНЬ 2026  

2 сентября – 120 лет со дня рождения Александра Петровича Казанцева (1906 – 2002) – советского и российского писателя, автора научно-фантастических книг.

5 верасня – 125 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага (1901 – 1988) – беларускага пісьменніка, драматурга, тэатральнага крытыка, вядомага казачніка і краязнаўца.

1

21 сентября – 160 лет со дня рождения Герберта Джорджа Уэллса (1866 – 1946) –  английского писателя-фантаста, автора романов «Война миров» и «Машина времени».

23 сентября – 90 лет со дня рождения Эдварда Станиславовича Радзинского (р. 1936) – русского писателя, историка и драматурга, сценариста и телеведущего, автора книг «104 страницы про любовь», «Беседы с Сократом», «Театр времен Нерона и Сенеки», «Загадки истории».

30 верасня – 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Сямёнавича Гілевіча (1931 – 2016) –  савецкага і беларускага паэта.

 Паклон табе, мой беларускі краю!2
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.
За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,
За шчасце звацца іменем тваім –
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!

Народны паэт Беларусі, драматург, літаратуразнаўца, перакладчык, вучоны, кандыдат філалагічных навук, прафесар Ніл Гілевіч пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну – зборнікі вершаў, п'есы, аповесці. Значныя яго дасягненні ў літаратуразнаўчай навуцы. Ніл Гілевіч пераклаў на беларускую са славянскіх моў – балгарскай і славацкай – звыш 400 твораў.

Першы зборнік Ніла Гілевіча пад назвай "Песня ў дарогу" выйшаў у 1957 годзе. У творах зборнікаў "Прадвесне ідзе па зямлі" (1959) і "Неспакой" (1961) выявіліся эскізы асноўных сюжэтаў і вобразаў, якія пазней сталі паэтычнай дамінантай Ніла Гілевіча: матывы маці і роднай матчынай мовы прыраўноўваюцца да малой радзімы, да Маці-Беларусі, беларускай народнай песні, якая сімвалізавала душу нацыі, яе самабытную культуру.

Вершы і паэмы Ніла Гілевіча адрозніваюцца шчырым лірызмам. Яго пяру належаць раман у вершах "Родныя дзеці" (1985), першы ў беларускай паэзіі вянок санетаў "Нарач"(1956), аўтабіяграфічная аповесць"Героі вайны".

Многія лірычныя вершы Ніла Гілевіча натхнілі беларускіх кампазітараў на стварэнне музычных твораў. Больш за 100 вершаў паэта пакладзены на музыку і выдадзены ў песенных зборніках. Сярод яркіх прыкладаў сумеснай творчасці Ніла Гілевіча і кампазітара Эдуарда Ханка – песня на твор "Вы шуміце, бярозы", якая стала сапраўдным хітом у выкананні ансамбля "Сябры".

Паэт шмат сіл аддаў збору спадчыны вуснай народнай творчасці, шмат разоў выязджаў у фальклорныя экспедыцыі. Пад рэдакцыяй Ніла Гілевіча выйшлі некалькі тамоў беларускага фальклору ў сучасных запісах. Сярод іх "Песні сямі весак" (1973), "Песні народных святаў і абрадаў" (1974), "Літаратурныя песні" (1976), "Лірыка беларускага вяселля" (1979), "Народныя казкі, байкі, прыгоды і мудраслоўі" (1983). Выдадзены 23-томны збор твораў Ніла Гілевіча. У 2015 годзе выйшаў зборнік эсэ і ўспамінаў "У віры быцця".

3

 

botton s

Новости нашей библиотеки
Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…