• by Ольга Михайловна Казакевич
  • 16

 

Отмечая литературные юбилеи 2026 года, не только вспоминаем писателей по именам,
но и перечитываем их произведения!


НОЯБРЬ / ЛІСТАПАД 2026   

 

10 ноября – 225 лет со дня рождения Владимира Ивановича Даля (1801–1872) – русского учёного, писателя, лексикографа, одного из учредителей Русского географического общества, автора «Толкового словаря живого великорусского языка» и записок о последних часах жизни А. С. Пушкина.

1

11 ноября – 205 лет со дня рождения Федора Михайловича Достоевского (1821–1881) – писателя, публициста, мыслителя, одного из самых известных русских классиков. По данным ЮНЕСКО, Достоевский сегодня – один из самых цитируемых и переводимых русских авторов в мире. Его художественное наследие анализируется литературоведами, изучается современными школьниками и студентами, по произведениям писателя ставят спектакли, снимают кинофильмы. В то же время, ни об одном из классиков литературы не высказано столько противоречивых суждений.

2

19 ноября – 315 лет со дня рождения русского учёного, поэта, мыслителя Михаила Васильевича Ломоносова (1711–1765). Автор произведений: «Ода на день восшествия на всероссийский престол императрицы Елисаветы Петровны 1747 года», «Разговор с Анакреонтом».

20 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэцкага (сапраўднае імя – Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў) – пачынальніка рамантычнага кірунку ў беларускай савецкай прозе.

       3 Міхась Зарэцкі нарадзіўся 20 лістапада 1901 года ў сяле Высокі Гарадзец Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер гэта Талачынскі раён Віцебскай вобласці) у сям’і вясковага дзяка Яўхіма Ануфрыевіча Касянкова і яго жонкі Пелагеі Лявонцьеўны. Міхась быў другім дзіцём пасля старэйшага Івана, а ўслед за ім нарадзіліся малодшыя брат і сястра – Мікалай і Ліза. Дзяцінства будучага пісьменніка прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам, куды яго бацька быў пераведзены па службе. Менавіта адсюль, з мясціны з такой паэтычнай назвай, і пайшоў яго вядомы літаратурны псеўданім “Зарэцкі”.

Значны ўплыў на фарміраванне светапогляду Міхася адыгралі бацькі. Яўхім Ануфрыевіч, кіраўнік царкоўнага хору, сам спрабаваў пісаць музыку, любіў спяваць, цікавіўся вуснай народнай творчасцю, валодаў здольнасцямі апавядальніка, таму мог цікава і вобразна распавесці пра перажытае ці ўбачанае. Прыродным артыстычным талентам і любоўю да спеваў вылучалася і Пелагея Лявонцьеўна, маці Міхася. Такім чынам, творчая атмасфера, якая панавала ў доме Касянковых, спрыяла развіццю мастацкага густу дзяцей.

У дзесяць гадоў хлапчука аддалі вучыцца ў Аршанскае духоўнае вучылішча, а ўжо праз чатыры гады ён стаў навучэнцам Магілёўскай духоўнай семінарыі. Па3 1 ўспамінах пісьменніка, бурса прывучыла яго да самастойнага крытычнага мыслення, развіла інстынкт таварыскасці, імкненне да грамадскасці.

З надыходам рэвалюцыйных падзей, юнак кінуў семінарыю. Некаторы час працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці ў Арлоўскай губерні, але ўжо праз паўгады вярнуўся ў родную вёску, дзе праз матэрыяльныя цяжкасці быў вымушаны ўладкавацца царкоўным вартаўніком.

У лютым 1919 года М. Зарэцкі атрымаў пасаду настаўніка ў пачатковай школе на Магілёўшчыне, пазней узначальваў Шклоўскі валасны аддзел народнай асветы. У 1920 годзе ўдзельнічаў у ІІ Усерасійскім з’ездзе работнікаў асветы, дзе быў абраны кандыдатам у члены ЦК гэтага саюза.

З 1920 па 1927 гады юнак служыў у Чырвонай арміі, і гэты перыяд адыграў вырашальную ролю ў яго псіхалогіі: “Бясконцыя блуканні з месца на месца, безліч назіранняў і ўражанняў, блізкае знаёмства з дзясяткамі і сотнямі самых разнастайных чалавечых тыпаў – усё гэта ўзбагаціла мяне невычэрпным запасам матэрыялу, які я выкарыстаў пасля ў цэлым шэрагу сваіх апавяданняў”, – напіша ў 1928 годзе пісьменнік у сваёй аўтабіяграфіі.

Неардынарная асоба, непадобны на іншых, Міхась Зарэцкі прыйшоў у літаратуру вельмі незвычайна, дзякуючы сну: “…думкі стаць пісьменнікам у мяне ніколі не было. Справа пачалася з таго, што я аднойчы ўбачыў вельмі яркі і незвычайны сон, уражанне ад якога не пакідала мяне на працягу цэлага месяца. Мне захацелася занатаваць гэтае ўражанне, і я стаў пісаць”, – успамінаў ён.

Малады аўтар нават не чакаў, што яго апавяданне надрукуюць, але неўзабаве з 6 студзеня 1922 года на старонках “Савецкай Беларусі” адзін за адным пачалі выходзіць яго творы, сярод якіх “Ці ж так?”, “Спатканне”, “Сёння” (“Малюнкі жыцця”), “Цішка Бабыль”, “У Саўках” і іншыя. Творчы працэс ішоў вельмі інтэнсіўна: толькі на працягу 1923 года ў газеце быў змешчаны цэлы шэраг апавяданняў празаіка. У гэты перыяд Міхась Зарэцкі ажаніўся і “да чыстых творчых імкненняў прымяшалася і матэрыяльная зацікаўленасць”, бо “жыў з жонкай на адным чырвонаармейскім пайку”.

У 1924 годзе пісьменнік стаў сябрам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, увайшоў у цэнтральнае бюро арганізацыі. Хутка, апрача газеты “Савецкая Беларусь”, імя Міхася Зарэцкага загучала са старонак часопісаў “Полымя” і “Маладняк”. Неўзабаве выходзяць і зборнікі апавяданняў празаіка: “Пела вясна” (1925), “У віры жыцця” (1925), “Пад сонцам” (1926), “42 дакументы і Двое Жвіроўскіх” (1926). Кожны год друкуецца адразу па два ці нават тры зборнікі, што сведчыць пра плённую творчую працу аўтара.

У ранніх апавяданнях М. Зарэцкага суадносяцца рамантычныя і рэалістычныя тэндэнцыі, характэрны вострыя драматычна-напружаныя сюжэты, адсутнасць бытавой апісальнасці і натуралізму. Наватарскім па форме мастацкага матэрыялу стаў твор “42 дакументы і Двое Жвіроўскіх”, які складаецца з тэксту пратаколаў, лістоў, загадаў, тэлеграм, пастаноў, лістовак і г.д. Гэта быў арыгінальны і смелы крок маладога празаіка.

У канцы 1920-х гадоў Міхась Зарэцкі ўпершыню звярнуўся да жанру рамана: у 1927 годзе на старонках часопіса “Полымя” друкуюцца “Сцежкі-дарожкі”. Твор стаў значным укладам у беларускі “вялікі эпас”.

У 1927 годзе скончыўся “маладнякоўскі” перыяд творчасці пісьменніка, наступілі пэўныя змены ў яго светаадчуванні. Ён становіцца адным з ініцыятараў утварэння новага літаб’яднання “Полымя”. У гэты час М. Зарэцкі шмат падарожнічае: у 1927 годзе разам з Ц. Гартным і М. Чаротам пісьменнік наведаў Латвію, Германію, Францыю, Чэхаславакію. Пашыраюцца яго творчыя кантакты, назапашваюцца новыя ўражанні, набываецца новы досвед, адбываюцца сустрэчы з дзеячамі культуры Захаду, майстрамі літаратуры.

Пазней у складзе беларускай пісьменніцкай дэлегацыі, куды ўваходзілі Я. Купала, Я. Колас і М. Чарот, ён наведаў Харкаў, дзе прысутнічаў на ўрачыстасцях, прысвечаных памяці Тараса Шаўчэнкі. Пасля былі і іншыя паездкі, сустрэчы з чытачамі, выступленні ў розных кутках Беларусі, у прыватнасці, на Аршаншчыне, на Магілёўшчыне, Гомельшчыне і іншых месцах.

Адначасова са службай у Чырвонай арміі і актыўнай творчай дзейнасцю пісьменнік вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе разам з ім атрымлівалі адукацыю “маладнякоўцы” Андрэй Александровіч і Алесь Дудар, а пасля і Ян Скрыган. Апошні, успамінаючы 1927 г., пісаў пра Зарэцкага:

Аднак вучоба маладога пісьменніка хутка была спынена: у друку з’явіўся вядомы тады “Ліст трох”, у якім А. Александровіч, А. Дудар і М. Зарэцкі выступілі супраць актывістаў, якія збіраліся ўчыніць “грамадскі суд” над беларускамоўнымі студэнтамі. Пасля гэтай публікацыі юнакі пакінулі ўніверсітэт.

У другой палове 1920-х гадоў пачынаецца творчы ўздым савецкай драматургіі. Вядома, што М. Зарэцкі цікавіўся тэатрам, быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам тэатральнай дыскусіі ў 1928 годзе, зацвердзіў сябе як тэатральны крытык, які выступаў за развіццё нацыянальнага тэатра і кіно. Яшчэ ў пачатку 1920-х гадоў, у часы службы ў Віцебскай вайсковай часці, пісьменнік арганізаваў “Беларускае культурна-асветнае таварыства”, стварыў вайсковую аматарскую трупу і кіраваў ёю. Разам з самадзейнымі артыстамі, у розных клубах ён наладжваў спектаклі, якія карысталіся поспехам у гледачоў. Невыпадкова, што ў канцы 1920-х гадоў пісьменнік звярнуўся да драматычнай жанравай формы.

У 1928 годзе ён напісаў п’есу “Віхор на балоце”, дзе скарыстаўся выяўленчымі сродкамі меладрамы з яе традыцыйным любоўным трохкутнікам, трагічнымі ахвярамі як выніку непадзельнага кахання. Пазней з-пад яго пяра выйшла п’еса “Белыя ружы” (1928–1929), вытрыманая ў рамантычным ключы з элементамі прыгодніцтва, з выкарыстаннем фальклорных паданняў і легенд. Невядомым застаецца лёс гістарычнай драмы “Рагнеда”, якую пісьменнік стварыў яшчэ ў канцы 1920-х гадоў, але тэкст твора не знойдзены і дасюль.

Звяртаўся да драматургіі М. Зарэцкі і ў апошнія гады жыцця. У 1935 годзе ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі была пастаўлена п’еса “Сымон Карызна”, якую пісьменнік стварыў на аснове свайго рамана “Вязьмо”, а ў 1936 годзе пабачыла свет п’еса “Ная” – дынамічны, вострасюжэтны твор, прысвечаны новай для беларускай літаратуры тэме жыцця цыганоў. Твор таксама атрымаў сцэнічнае ўвасабленне і быў пастаўлены Тэатрам юнага гледача. Спектакль атрымаўся яркі, але прайшоў усяго некалькі разоў і быў зняты з рэпертуару.

У канцы 1920-х – пачатку 1930-х гадоў пісьменнік звяртаецца да публіцыстыкі і піша шэраг нарысаў. Сярод іх “Падарожжа на Новую Зямлю” (1929), які стаў вынікам паездак М. Зарэцкага на Мар’інскія балоты, дзе праводзілася шырокая меліярацыя забалочаных зямель. Роздумы і меркаванні М. Зарэцкага над убачаным і склалі асноўны змест твора.

У 1930-я гады на Беларусі пачынаецца калектывізацыя. Пісьменнік не мог застацца ў баку ад тагачасных падзей. Іх раскрыццю прысвечаны нарыс “Вясна 1930 года” (1930), які прадстаўляе яго думкі пра лёс працоўнай вёскі, праўдзівы паказ цяжкасцей арганізацыі калгаса. У 1931 годзе друкуюцца “Лісты ад знаёмага”, дзе пісьменнік выбраў нетрадыцыйную форму падачы матэрыялу ў выглядзе лістоў ад чалавека, “знаёмага”, які нібы збоку назірае за тым, што адбываецца, і піша пра гэта аўтару. Было немагчыма адкрыта выступаць з крытыкай калектывізацыі, у якой М. Зарэцкі бачыў трагедыю сялянства, таму ён быў вымушаны абмяжоўвацца ад ацэнкі падзей, каб адвесці ад сябе абвінавачванні крытыкаў. У 1932-м пісьменнік працягнуў тэму калектывізацыі і трагедыі беларускай вёскі ў рамане “Вязьмо”.

Нягледзячы на творчы ўздым, асваенне новых жанраў, папулярнасць сярод чытачоў, удзел у Першым Усебеларускім з’ездзе пісьменнікаў у 1934 годзе, перыяд 1930-х гадоў пазначаны драматычнымі зменамі ў жыцці М. Зарэцкага. Сваімі публіцыстычнымі творамі, адмоўным стаўленнем да тагачасных падзей, крытычнымі выступленнямі падчас тэатральнай дыскусіі супраць чыноўнікаў ад мастацтва, пісьменнік супярэчыў новым палітычным устаноўкам, у выніку чаго на старонках перыядычнага друку пачалася кампанія супраць М. Зарэцкага. Пісьменнік быў выключаны з партыі, яго творы пачалі забараняцца і ўвогуле не друкаваліся. Незайздросны лёс напаткаў раман “Крывічы”, пра які ходзяць розныя легенды. Так, паводле адной з версій, твор нібыта быў завершаны і нават выйшаў з друку, але тыраж да чытача не дайшоў і ў прадуктовых крамах Мінска пакупнікам у старонкі гэтага рамана загортвалі селядцы. Але М. Зарэцкі з уласцівай яму нязломленай сілай духу, упартасцю, нават у такіх цяжкіх абставінах прэсінгу і абвінавачванняў, працягваў пісаць, займаў пасаду загадчыка аддзела літаратуры і мастацтва ў Беларускай акадэміі навук. І ўсё ж ні талент, ні папулярнасць аўтара не засцераглі яго ад арышту, які адбыўся 3 лістапада 1936 года. Міхась Зарэцкі быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання і 28 кастрычніка 1937 года расстраляны. Рэпрэсіі не абмінулі і астатніх членаў сям’і пісьменніка: яго жонка Марыя Іванаўна таксама была асуджана на сем гадоў знаходжання ў папраўча-працоўных лагерах, у 1941 годзе была рэабілітавана, а ў 1945 яе зноў асудзілі на дзесяць гадоў. Малалетнія дзеці М. Зарэцкага – сын Слава і дачка Рада – гадаваліся ў дзіцячым доме “Боркі” Калінінскай вобласці.

Пісьменніка рэабілітавалі 7 снежня 1957 года, і яго светлае імя зноў вярнулася ў беларускую літаратуру.

Да сённяшняга часу творчасць Міхася Зарэцкага застаецца да канца не даследаванай. Шмат рукапісаў, лістоў пісьменніка не захаваліся. Пошук яго спадчыны, перавыданне твораў і іх дасканалае даследаванне, перагляд ацэнак, дадзеных літаратуразнаўцамі ў савецкі час, застаецца наперадзе.

4

botton s

Новости нашей библиотеки
Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…