• by Ольга Михайловна Казакевич
  • 41

Отмечая литературные юбилеи 2025 года, не только вспоминаем писателей по именам,
но и перечитываем их произведения!


НОЯБРЬ / ЛІСТАПАД 2025 

12 лістапада – 105 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, драматурга, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа.     1

Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч Макаёнак у вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Журавіцкай школе (цяпер Рагачоўскі раён), быў адным з лепшых вучняў. Менавіта у школьныя гады праявілася цікавасць юнака да будучай справы жыцця, яскрава раскрыліся артыстычныя здольнасці. Ён з задавальненнем дэкламаваў на школьнай сцэне гумарыстычныя вершы і байкі, удзельнічаў у шматлікіх сцэнках. Пасля школы ён нават зрабіў спробу паступіць у Маскоўскі інстытут кінематаграфіі, але не прайшоў па конкурсе.

         Восенню 1939 годдзе быў прызваны на ваенную службу. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у савецка-англійскай аперацыі ў Іране, баях на Паўночным Каўказе і на Крымскім фронце. У красавіку 1942 г. атрымаў цяжкае раненне, у выніку яму пагражала ампутацыя абедзвюх ног, якой ледзьве ўдалося пазбегнуць. Пасля дэмабілізацыі некаторы час працаваў настаўнікам у адной з грузінскіх школ. Зімой 1943 года вярнуўся на радзіму. Працаваў сакратаром Журавіцкага райкама камсамола, Гродзенскага гаркама камсамола (1945), загадчыкам партыйнага кабінета Магілёўскага чыгуначнага вузла, памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі. Скончыўшы ў 1949 годдзе Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, Андрэй Макаёнак пачаў працаваць загадчыкам аддзела прозы часопіса “Вожык”. У гэтым жа годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР. У 1966–1977 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса “Нёман”. З 1970-х гадах выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага савета БССР. У 1965 годдзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

         Актыўная літаратурная творчасць Андрэя Макаёнка пачалася з ваенных дзённікаў, замалёвак, псіхалагічных абразкоў і эцюдаў, сцэнак і нататак, а таксама з гумарэсак і фельетонаў для часопіса “Вожык”. Упершыню выступіў у друку ў 1946 годдзе з аднаактовай п’есай “Добра, калі добра канчаецца”. Твор быў адзначаны дыпломам і прэміяй на рэспубліканскім конкурсе. Першай сур’ёзнай спробай Макаёнка ў драматургіі з’явілася п’еса “На досвітку” (1951), спектакль па якой быў пастаўлены ў тэатры імя Я. Купалы. У 1953 г. была напісана вострая, выкрывальная сатырычная камедыя “Выбачайце, калі ласка!”. П’еса была пастаўлена беларускімі тэатрамі імя Я. Коласа (1953) і імя Я. Купалы (1954), а таксама больш як 200 тэатрамі па-за межамі Беларусі.

У сатырычных камедыях “Каб людзі не журыліся” (1958) і “Лявоніха на арбіце” (1961, Літаратурная прэмія імя Я. Купалы) драматург раскрываў праблемы вясковай рэчаіснасці, паказваў людзей з абывацельскай псіхалогіяй. Амаль дзесяць гадоў Андрэй Макаёнак не прапаноўваў тэатрам новых п’ес, шукаў новыя сродкі сцэнічнай выразнасці. У выніку напружаных пошукаў узніклі трагікамедыі “Зацюканы апостал” (1969), “Трыбунал” (1970), “Пагарэльцы” (1980). Спектаклі доўгі час з поспехам ставіліся на сцэнах айчынных і замежных тэатраў. У 1974 годдзе Макаёнак за п’есы “Трыбунал” і “Таблетку пад язык” быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа, а ў 1977 годдзе – удастоены звання народнага пісьменніка. Усе п’есы драматурга вызначаюцца арыгінальнасцю формы і зместу, у іх узнімаюцца балючыя сацыяльна-маральныя праблемы жыцця, якія і па сённяшні дзень гучаць актуальна. Пяру А. Макаёнка належаць пераклады многіх п’ес: “Дабракі” Л. Зорына, “Блакада” У. Іванова, “Чацвёрты” К. Сіманава і іншыя. Па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы “У адзінай сям’і”, “Шчасце трэба берагчы”, “Кандрат Крапіва”, “Пасля кірмашу” і іншыя.

Андрэй Макаёнак быў мастаком яркага, непаўторнага таленту. Ён творча развіў многія жанравыя традыцыі беларускай драматургіі, узняў узровень айчыннай камедыяграфіі да лепшых сусветных узораў. Імем драматурга названы Гродзенская цэнтральная гарадская бібліятэка, сярэдняя школа ў Журавічах, дзе створаны літаратурны музей, Журавіцкая сельская бібліятэка, вуліцы ў Гомелі і Мінску.

1 1

 

16.11 – 120 гадоў з дня нараджэння Яна Скрыгана, беларускага пісьменніка, паэта, навеліста, нарысіста, публіцыста і крытыка (16 лістапада 1905, в. Труханавічы, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць – 18 верасня 1992, Мінск).

 2

На лёс Яна Скрыгана выпала нямала выпрабаванняў – толькі ў ссылцы па безпадстаўным абвінавачанні ён правёў у агульнай колькасці каля 15 гадоў. Аднак пісьменнік здолеў зберагчы і пранесці праз усё жыццё душэўную далікатнасць, шчодрасць, добразычлівасць і веру ў чалавека.

Нарадзіўся будучы пісьменнік, паэт, крытык і стваральнік беларускага нарыса ў вёсцы Труханавічы Слуцкага павета ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай царкоўнапрыходскай школе, потым вучыўся ў Слуцку ў Беларускай гімназіі і сельскагаспадарчым тэхнікуме, але так і не скончыў яго. На чацвёртым курсе Янка пакінуў тэхнікум – хлопца захапіла літаратура, і ў 1924 годзе ён уладкаваўся ў слуцкую акруговую газету «Вясковы будаўнік». Тут жа выйшлі яго першыя вершы. Пасля друкаваўся ў зборніку «Слуцкія песняры», газеце «Чырвоная Полаччына», часопісах «Маладняк», «Чырвоны сейбіт», «Паляўнічы Беларусі».

Цікава, што пачынаючы паэт падпісваўся такімі незвычайнымі псеўданімамі, як Пірат, Відук, Янка Відук. Сам ён так тлумачыў іх сэнс: «Пірат» нясе ў сабе разбуральна-рэвалюцыйную ідэю перамен, знішчэння ўсяго старога, «Відук» — сімвал неадольнага жыццесцвярджэння, так на Случчыне называюць дзікі мак-самасейку».

У хуткім часе Ян Скрыган спрабуе сябе ў нарысе і становіцца першапраходцам гэтага жанру ў беларускай літаратуры. Выходзяць зборнікі яго нарысаў «Шугае сонца» (1930), «Права на энтузіязм» (1932), «Недапісаны профіль» (1932).

У 1936 годзе, калі пісьменнік працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», яго арыштоўваюць па абвінавачанні ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці» і на дзесяць гадоў адпраўляюць у Сібір. У 1946-м Скрыгана вызваляюць, аднак пазбаўляюць грамадзянскіх правоў на пяцігадовы тэрмін. Ён працуе ва Узбекістане, Эстоніі, а ў 1949 годзе яго зноў арыштоўваюць і высылаюць у Сібір. Толькі ў 1954-м Ян Скрыган быў поўнасцю рэабілітаваны і адноўлены ва ўсіх правах. Пасля вяртання ў Мінск ён змог нарэшце актыўна заняцца літаратурнай дзейнасцю. Пісьменнік пражыў 86 гадоў і за гэты час паспеў зрабіць вельмі шмат для развіцця беларускай літаратуры і мовы.

                      По материалам “СБ” / Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.    

   

23.11 – 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міронава (1910, Орша – Аршанскі павет Магілёўскай губерніі – 1992) 

3Міронаў Аляксандр Яўгенавіч нарадзіўся 23.11.1910 года ў г. Орша ў сям'і чыгуначніка. Скончыўшы сямігодку, Аляксандр Міронаў вучыўся на агульнаадукацыйных курсах у Мінску. У  1928 годдзе адначасова з вучобай працаваў рабочым на будаўніцтве, з 1930 года рэпарцёрам рэспубліканскай газеты «Звязда». Але юнака вельмі прыцягвала мора,

і летам 1930 года ён паехаў у Архангельск. Працаваў журналістам, а потым уладкаваўся матросам 1-га класа савецкага гандлёвага флоту. Плаваў на суднах «Малыгін», «Валадарскі», «Смідовіч», «Чалюскін», удзельнічаў у чалюскінскай эпапеі (1933–34 гадоў). Некаторы час працаваў у рэдакцыях газет «Правда Севера», «Моряк Севера» (1930–41 гады). Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Аляксандр Міронаў скончыў паскораную школу вахценных камандзіраў баявога карабля, служыў на Паўночным флоце. Пасля дэмабілізацыі (1946 годдзе) вярнуўся ў Мінск, працаваў  уласным карэспандэнтам газеты «Звязда» (1946–47 гады), адказным сакратаром альманаха «Советская Отчизна», начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм» (1947–50 гады). 3 1950 года на творчай рабоце. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, «Знак Пашаны», «Дружбы народаў», медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Ганаровы палярнік Савецкага Саюза. Заслужаны работнік культуры БССР (1978).

Друкавацца пачаў з пачатку 1930-х гадоў (у беларускім друку – з 1934 года). Пісаў нарысы, апавяданні, аповесці, раманы і п'есы, прысвечаныя пераважна жыццю, працы і подзвігам савецкіх маракоў («Паход Чалюскіна», «Ля студзёнага мора», «У чужых шыротах», «Па марах, па акіянах», «Толькі мора вакол» і інш.). Пісьменнік добра ведаў побыт сваіх таварышаў па працы і ваеннай службе. У яго творах шмат з перажытага, уласнага жыццёвага вопыту. Пісаў для дзяцей («Чэснае піянерскае», «Сцяг карабля», «Гэта твае сябры» і інш.). Многія яго апавяданні і нарысы прысвечаны тэме рабочага класа. Займаўся перакладамі. У літаратурнай апрацоўцы А. Міронава за пасляваенныя гады выйшлі многія кнігі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар аповесці-ўспамінаў «Дзед Маўр». На словы Аляксандра Міронава напісаны песні  («Зубронак» П. Падкавырава і інш.).

Жыў у Мінску і Кактэбелі (Крым). Памёр 15.12.1992 года.

        

26 лістапада – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, пісьменніка, перакладчыка, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, Літаратурнай прэміі імя І. Мележа.

         У кожнага з нас свой Уладзімір Караткевіч. Адны любяць гістарычную прозу Уладзіміра Сямёнавіча, іншым падабаюцца яго п'есы, трэція захапляюцца вершамі. Талент Уладзіміра Караткевіча – шматгранны. Яго кнігі перакладзены на многія мовы свету і карыстаюцца заслужанай папулярнасцю. Па творах Уладзіміра Сямёнавіча зняты мастацкія фільмы, пастаўлены шматлікія спектаклі, дзве оперы, балет.

Класік, на жаль, пражыў нядоўгае жыццё – усяго 54 гады, але стаў адной з самых яркіх фігур у беларускай літаратуры.

4Давайце ўспомнім цікавыя факты з жыцця пісьменніка:

  • Уладзімір Сямёнавіч атрымаў філалагічную адукацыю (скончыў Кіеўскі ўніверсітэт). У час вучобы захапіўся вывучэннем фальклору, нават яго дыпломная работа была прысвечана казкам і легендам ва ўсходнеславянскім фальклоры.
  • Пісьменнік на працягу ўсяго жыцця нядрэнна маляваў. Захаваліся некалькі соцень яго малюнкаў, сярод іх нямала шаржаў, у тым ліку Уладзімір Сямёнавіч адлюстроўваў сябе. Таксама крыніцамі натхнення для мастака былі біблейскія сюжэты, сяброўскія вячоркі, цікавыя людзі.
  • У літаратуру Уладзімір Караткевіч першапачаткова ўвайшоў як паэт. Першыя вершы Уладзіміра Караткевіча былі апублікаваны ў 1951 годзе ў аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў».
  • Шырокае прызнанне як у Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Уладзіміру Караткевічу яго проза. Ён зацвердзіў сябе як пісьменнік гісторыка-рэвалюцыйнай тэмы. Звярнуўшыся да прыгодніцкага жанру, Караткевіч узбагаціў беларускую літаратуру аповесцямі «Сівая легенда», «Дзікае паляванне караля Стаха», раманамі «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Каласы пад сярпом тваім» і «Чорны замак Альшанскі». У прозе ўзняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам Айчыны.
  • Любімы раман Уладзіміра Сямёнавіча — «Тры мушкетэры». Каля ложка пісьменніка на часопісным століку заўсёды ляжала гэта кніга. Перш чым пачынаць стварэнне новага твора, Караткевіч перачытваў любімы твор і натхняўся на новыя ідэі.
  • Яго маці Надзея Грынкевіч — асоба шляхетная — выдатна ведала францускую мову і дапамагала сыну ў ягонай працы. Так, напрыклад, усе францускія дыялёгі ў рамане «Каласы пад сярпом тваім» былі створаныя пры яе дапамозе.
  • Вельмі любіў мультфільмы. Абавязкова адзначаў чырвоным алоўкам у праграме перадач, калі павінны паказваць мультфільмы, і глядзеў іх зь вялікім захапленьнем. Вельмі крыўдзіўся, калі яму забывалі нагадаць пра той ці іншы мультфільм.

Аповесці і раманы пісьменніка назаўжды застануцца ў фондзе беларускай літаратуры, бо так горача, цікава і самабытна не пісаў ніхто. А атрымаць асалоду ад яркай літаратуры і ацаніць па вартасці творчасць Караткевіча дапаможа падборка кніг, зробленая выдавецкім домам “СБ. Беларусь сегодня”:

1. «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Твор пра жыццё ў сярэднявечнай Беларусі, напоўнены драматызмам і адначасова гумарам і аптымізмам. Шкаляр Юрась Братчык і яго світа паўстаюць перад народам у абліччы Хрыста і апосталаў. Пад правадырствам народнага Хрыста людзі, паверыўшы ў цуд, пачынаюць барацьбу за свабоду любімай Радзімы.

Гэты раман-прытча займае ў беларускай літаратуры асаблівае месца. Па мастацкіх асаблівасцях раман можна параўнаць з “Майстрам і Маргарытай” Міхаіла Булгакава і “Гарганцюа і Пантагруэль" Франсуа Рабле.

2. «Каласы пад сярпом тваiм». Раман прысвечаны паўстанню Кастуся Каліноўскага 1863 года. У кнізе маляўніча апісаны падзеі тагачаснай рэчаіснасці – адмена прыгоннага права, стварэнне першых рэвалюцыйных гурткоў, змовы і сялянскія бунты.

Цэнтральная думка рамана – гісторыю творыць не толькі народ, але і канкрэтныя асобы – патрыёты, магутныя і незвычайныя, здольныя сілай свайго розуму павесці за сабой.

3. «Чорны замак Альшанскі». У гэтым рамане Караткевіча прафесійна выкарыстаны прыёмы дэтэктыўнага жанру. Адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Караткевіч у сваёй непаўторнай манеры спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. Твор, дзе цесна пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць. Аўтар хоча раскрыць нешта вельмі асабістае, глыбока перажытае, важнае для ўсіх.

4. «Ладдзя Роспачы». Небагаты дваранін Гервасій Выліваха з Рагачова на заходзе сваіх дзён вырашыў задумаць гульню з самай смерцю.

Асаблівасць кнігі ў яе інтэрактыўнасці: разгарнуўшы яе, кожны становіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Можна ўразіцца таму, колькі важнага ўдалося ўкласці пісьменніку ў адну пяцідзесяцістаронкавую аповесць.

5. «Дзікае паляванне караля Стаха» – "гатычны раман" Караткевіча, які нікога не пакіне абыякавым.

Апавяданне вядзе галоўны герой – вучоны-фалькларыст, якому 96 гадоў. Інтэлігент, патрыёт сваёй Радзімы, ён дзеліцца фантастычнай гісторыяй са сваёй маладосці, якая назаўжды змяніла яго жыццё. Вытокі назвы твора “Дзікае паляванне" – у жудаснай легендзе пра падзеі пачатку XVII стагоддзя.

Самыя яркія цытаты з твораў пісьменніка:

            • Усе шляхі прыводзяць не да Рыма,
              А да родных вербаў і бяроз…
            • Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой.
            • Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва – свет зробіцца светам дзіваў.
            • На Беларусі Бог жыве!
            • Той, хто кахае – бессмяротны!
            • Быў. Ёсць. Буду!
            • Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто – і тады пераможаш!
            • Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе,
              Хто забыў сваю мову – усё згубіў.

 

 

28 ноября – 110 лет со дня рождения Константина Михайловича Симонова, выдающегося советского писателя, поэта, драматурга и журналиста, чье творчество неразрывно связано с темой Великой Отечественной войны (1915–1979).

5  

Симонов – это голос поколения, прошедшего через горнило войны. Его стихи, проза и пьесы стали летописью мужества, стойкости и трагедии советского народа. Он был военным корреспондентом, видел войну своими глазами и передавал ее правду в своих произведениях.

Пожалуй, самое известное его стихотворение – "Жди меня, и я вернусь…", написанное в 1941 году, стало символом веры и надежды для миллионов людей, разлученных войной. Оно звучало как заклинание, как обещание вернуться и дождаться, и давало силы пережить самые тяжелые времена.

Но Симонов – это не только война. Он писал о любви, о дружбе, о человеческих отношениях в самых экстремальных обстоятельствах. Его романы "Дни и ночи", "Живые и мертвые", "Солдатами не рождаются" – это масштабные полотна, рисующие жизнь страны в переломный период истории.

Спустя 110 лет со дня его рождения, творчество Константина Симонова остается актуальным и востребованным. Его произведения учат нас помнить о прошлом, ценить мир и беречь человечность. Они напоминают о цене, которую заплатили наши предки за свободу и независимость, и призывают к ответственности за будущее.5 1 30 ноября – 190 лет со дня рождения Марка Твена (Mark Twain) (н. и. Сэмюэл Ленгхорн Клеменс), американского писателя (1835–1910)

6

Цитаты Марка Твена:

strВсякий предмет, доставшийся нам ценой благородного, честного труда, кажется нам слаще и милее. («Приключения Тома Сойера»)

str Любой обман может исцелить, если пациент твердо верит в него. («Янки из Коннектикута при дворе короля Артура»)

strПравда страннее вымысла, но это потому, что вымысел обязан придерживаться возможностей, а правда ― нет. («По экватору: кругосветное путешествие»)

strБог в своем милосердии посылает удачу тем, кто обижен умом, — словно в возмещение; более одаренным людям приходится трудами и талантами добиваться того, что глупцам достается случайно. («Жанна д'Арк»)

strЧасто малые дела становятся великими благодаря рекламе. («Янки из Коннектикута при дворе короля Артура»)

strА когда в человеке убито воображение, это значит, что он дошел до самого дна и дальше ему идти уже некуда. («Янки из Коннектикута при дворе короля Артура»)

strПока не хлебнешь горя сам, ты будешь всегда судить о чужом горе приблизительно и неверно. («Таинственный незнакомец»)

strУмные люди всегда могут изменить свое мнение, если осознают, что они ошиблись. («Жанна д'Арк»)

Мудрые высказывания Марка Твена:

strВ моей жизни было много поводов для беспокойства, большинство из которых никогда не случилось.

strБог создал человека, потому что разочаровался в обезьяне. После этого он отказался от дальнейших экспериментов.

strНе расставайтесь со своими иллюзиями. Когда они ушли, вы, может быть, еще существуете, но вы перестали жить.

strНе говорите, что весь мир вам должен. Мир вам ничего не должен. Он был здесь первым.


bottn

 

Новости нашей библиотеки
Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…