Для навучэнцаў другога курса адбылася прэзентацыя кнігі " генацыд беларускага народа. Лагеры смерці", падрыхтаванай выдавецтвам " Беларусь " сумесна з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь.

У аснове матэрыялы з крымінальнай справы: дакументы аб карных аперацыях, Халакосце і асабістыя гісторыі відавочцаў крывавых падзей. На працягу некалькіх гадоў фашысты спальвалі і разбуралі нашы гарады і вёскі. У гады акупацыі ў Беларусі было створана больш за 500 лагераў смерці, забіта каля 3 мільёнаў мірных жыхароў.

На тэрыторыі Беларусі фашысцкай Германіяй выкарыстоўваліся ўсе віды лагераў смерці, усе даступныя спосабы знішчэння насельніцтва, пачынаючы ад стварэння невыносных умоў жыццядзейнасці і існавання – гета, фільтрацыйныя лагеры, і заканчваючы фізічным знішчэннем мірных грамадзян.

Кніга " генацыд беларускага народа. Лагеры смерці " спрыяе захаванню гістарычнай праўды і памяці аб разбуральных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія ніколі больш не павінны паўтарыцца на нашай зямлі.

 

          

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…