З лютага 2023 года стартавала абласная грамадзянска-патрыятычная акцыя "Марафон Памяці", прысвечаная Годзе міру і стварэння. Мерапрыемствы акцыі праводзяцца па тэматычных напрамках:

"Генацыд: успомніць усё, памятаць кожнага" (люты 2023 года) – вывучэнне падзей, звязаных з генацыдам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

"Памятаем герояў імёны" (сакавік 2023 года) – захаванне памяці пра абаронцаў Айчыны, герояў і гістарычных дзеячаў, чые імёны носяць ўстановы адукацыі, піянерскія дружыны, вуліцы населеных пунктаў і т. п.;

"Дарогамі Перамогі" (красавік 2023 года) – распрацоўка тэматычных экскурсійных маршрутаў, правядзенне паходаў і экскурсій па месцах баявой славы, добраўпарадкаванне помнікаў, мемарыялаў, месцаў пахавання абаронцаў Айчыны і да т. п.

Абласны этап акцыі пройдзе ў траўні 2023 года ў форме маштабных мерапрыемстваў, у тым ліку ў рамках абласнога форуму навучэнцаў "Памяць пра мінулае — крок у мірны будучыню", прымеркаванага да Года міру і стварэння.

 

 

«Памяць і боль беларускай зямлі» "Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці" “Вуліцы нашага горада. Герояў памятае імёны.”

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…