Самы вялікі ўрок аб мэтах устойлівага развіцця

 

У верасні 2015 года дзяржавы-члены Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прынялі глабальную праграму «Пераўтварэнне нашага свету: Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года». Праграма ўключае 17 мэтаў устойлівага развіцця, якія стаяць перад чалавецтвам і дасягненне якіх пазітыўна паўплывае на стан нашай планеты.

        Рэспубліка Беларусь прымала актыўны ўдзел у распрацоўцы парадку дня-2030 на ўсіх яе этапах і ўзяла на сябе абавязацельствы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

У 2023 годзе мерапрыемствы Глабальнага тыдня супалі з самітам па мэтах устойлівага развіцця, які адбыўся 18-19 верасня ў Штаб-кватэры ААН. У яго рабоце прыняла ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.і. Бельскім. У сваім выступленні нацыянальны каардынатар адзначыў, што Беларусь прыхільная глабальным намаганням па забеспячэнні ўстойлівага развіцця, і ў дасягненні МУР наша краіна дамаглася ўражлівага прагрэсу – амаль 80% абавязацельстваў выканана.

У мэтах знаёмства навучэнцаў каледжа з мэтамі ўстойлівага развіцця і папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця 29 верасня 2023 года ў рамках інфармацыйнай гадзіны прайшоў самы вялікі ўрок аб мэтах устойлівага развіцця. Навучэнцы прагледзелі відэа сюжэты па тэме, абмеркавалі значнасць Мэт устойлівага развіцця ў вырашэнні глабальных праблем сучаснасці, а таксама ролю кожнага жыхара планеты ў працэсах рэалізацыі ідэй і прынцыпаў устойлівага развіцця.

 

         

Навіны нашага каледжа
Інфармацыя для ўсіх

Карысныя спасылкі

  • logo-ripo
  • ministry-logo
  • umc logo 600
  • logo-pomogut
  • logo-pomogut
  • logo_uslugi
  • logo-DPS
  • logo-TCCON
  • logo-sim
  • logo-sim
  • logo-sim
  • logo-sim
  • logo-sim
  • logo-sim
Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…