18 letno smoking 1klei telefon dovery 1 

Артыкул 17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане ап'янення.

1. Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і маральнасць, –цягнуць накладанне штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь.

2. Знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага, наркатычнага або таксікаманічнага ап'янення –

цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да дзесяці базавых велічынь.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 і 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, –цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад двух да пятнаццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт».

АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ АДКАЗНАСЦЬ НЕПАЎНАЛЕТНІХ

 Усе дзеці калі – небудзь вырастаюць, але менавіта падлеткавы перыяд часцяком самы складаны ў жыцці кожнага-як самога дзіцяці, так і яго бацькоў ці іншых выхавальнікаў. Менавіта ў гэтым узросце ідзе актыўны пошук і праверка, што дазволена, а што можа пацягнуць пакаранне. Аднак нават калі межы ўстаноўлены, часам, ахоплены вясёлым настроем з сябрамі, непаўнагадовы здзяйсняе такія ўчынкі, якія ніколі б не зрабіў, знаходзячыся адзін. Таму вельмі важна выразна пазначыць падлетку існуючыя межы дазволенага і забароненага.

Правы і адказнасць непаўналетняга пры здзяйсненні ўчынкаў, запісаныя ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

Дзіцяці да 14 гадоў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць не могуць. За ўчыненыя правапарушэнні нясуць адказнасць іх бацькі, якім могуць вынесці папярэджанне або накласці штраф у памеры да 10 базавых велічынь (арт.9.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). 

Адміністрацыйная адказнасць наступае з 16 гадоў,

АЛЕ

з 14 гадоў да адміністрацыйнай адказнасці можна прыцягнуць за наступныя адміністрацыйныя правапарушэнні:

* за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання (арт. 9.1 КаАП);

· за дробны крадзеж (артыкул 10.5 КоАП);

 * за наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці (арт. 10.9 КаАП);

* за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках (арт.15. 29 КаАП);

* за жорсткае абыходжанне з жывёламі (арт. 15.45 КаАП);

* за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах (арт. 15.58 КаАП);

· за дробнае хуліганства (арт 17.1 Каап);

* за парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным або гарадскім электрычным транспарце (арт. 18.3 1-3, 5 ч КаАП);

* за парушэнне Правілаў карыстання сродкамі чыгуначнага транспарту (арт. 18.4 КаАП);

* за парушэнне Правілаў карыстання транспартным сродкам (арт. 18.9 КаАП);

* за парушэнне Правілаў карыстання метрапалітэнам (арт. 18.10 КаАП);

* за парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні захаванасці грузаў на транспарце (арт. 18.34 КаАП);

· за пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў (арт. 19. 4 КаАП);

* за парушэнне парадку ўскрыцця воінскіх пахаванняў і правядзення пошукавых работ(артыкул 19.7 КаАП);

* за незаконныя дзеянні ў дачыненні да газавай, пнеўматычнай або кідальнай зброі (артыкул 23.46 КаАП);

* за незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі (артыкул 23. 47 КаАП).

Калі непаўналетні здзейсніў правапарушэнне, не паказанае ў дадзеным пераліку, то адказнасць будуць несці яго бацькі (арт. 9.4 Каап).

  Пры здзяйсненні названых вышэй правапарушэнняў непаўналетняму могуць прызначыць наступныя віды пакаранняў:

* папярэджаньне (артыкул 4.6 ч 3 КаАП);

* штраф (артыкул 4.6 КаАП). 

 З 16 гадоў непаўналетняга могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за большасць правапарушэнняў, запісаных у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 Акрамя вышэй названых пакаранняў да 16-гадовага падлетка можа быць прыменена яшчэ такое пакаранне, як папраўчыя работы - на падставе рашэння суда з заработнай платы асуджанага штомесяц адлічваецца да 20% атрыманай ім сумы (арт. 6.6 КаАП)

Адміністрацыйны арышт да непаўналетніх не ўжываецца.

Абставіны, змякчальныя адказнасць за адміністрацыйнае правапарушэнне: (Артыкул 33 Каап)

Абставіны, якія абцяжарваюць адказнасць за адміністрацыйнае правапарушэнне: (Артыкул 34 КаАП)

Па дасягненні 18 гадовага ўзросту чалавек нясе поўную адміністрацыйную адказнасць за ўчыненыя ім правапарушэнні.

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…