18 letno smoking 1klei telefon dovery 1 

Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх.

 

 ДРОБНАЕ ХУЛІГАНСТВА нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы, абразлівае прыставанне да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян цягне накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 30 базавых велічынь

 

Грамадскім месцам з'яўляецца тэрыторыя вуліц, стадыёнаў, сквераў, паркаў, грамадскі транспарт і іншыя месцы знаходжання грамадзян. Акрамя таго, грамадскім месцам з'яўляецца і навучальная ўстанова, у тым ліку і прылеглая да яго тэрыторыя.

 

 РАСПІЦЦЁ СПІРТНЫХ НАПОЯЎ У ГРАМАДСКІХ МЕСЦАХ АБО З'ЯЎЛЕННЕ Ў ГРАМАДСКІХ МЕСЦАХ У П'ЯНЫМ ВЫГЛЯДЗЕ цягне накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь.

 

Адміністрацыйнай адказнасці падлягаюць асобы, якія дасягнулі да моманту здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння 16-гадовага ўзросту.
 

Дзеючым адміністрацыйным заканадаўствам прадугледжана адказнасць непаўналетніх ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў за шэраг правапарушэнняў, у тым ліку:

     *  наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання;

* дробны крадзеж;

* наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці;

* парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках;

* жорсткае абыходжанне з жывёламі;

* распальванне вогнішчаў у забароненых месцах;

* дробнае хуліганства;

* парушэнне Правілаў карыстання транспартным сродкам.

 

 

За ўчыненне правапарушэнняў падлеткамі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, нясуць адказнасць іх бацькі ў адпаведнасці з артыкулам 9.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь:

 

Здзяйсненне любога адміністрацыйнага правапарушэння, ўжыванне спіртных напояў, наркатычных або таксічных рэчываў з'яўляецца падставай для постановки на учет в инспекцию по делам несовершеннолетних.

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…