З лютага 2023 года стартавала абласная грамадзянска-патрыятычная акцыя "Марафон Памяці", прысвечаная Годзе міру і стварэння. Мерапрыемствы акцыі праводзяцца па тэматычных напрамках:

"Генацыд: успомніць усё, памятаць кожнага" (люты 2023 года) – вывучэнне падзей, звязаных з генацыдам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

"Памятаем герояў імёны" (сакавік 2023 года) – захаванне памяці пра абаронцаў Айчыны, герояў і гістарычных дзеячаў, чые імёны носяць ўстановы адукацыі, піянерскія дружыны, вуліцы населеных пунктаў і т. п.;

"Дарогамі Перамогі" (красавік 2023 года) – распрацоўка тэматычных экскурсійных маршрутаў, правядзенне паходаў і экскурсій па месцах баявой славы, добраўпарадкаванне помнікаў, мемарыялаў, месцаў пахавання абаронцаў Айчыны і да т. п.

Абласны этап акцыі пройдзе ў траўні 2023 года ў форме маштабных мерапрыемстваў, у тым ліку ў рамках абласнога форуму навучэнцаў "Памяць пра мінулае — крок у мірны будучыню", прымеркаванага да Года міру і стварэння.

 

 

«Памяць і боль беларускай зямлі» "Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці" “Вуліцы нашага горада. Герояў памятае імёны.”

 

Дзясяткі вуліц у нашым горадзе носяць імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх ёсць славутыя палкаводцы і радавыя, партызаны, лётчыкі, падпольшчыкі — героі, чый подзвіг стаў унікальным. Але змяняюцца пакаленні і імёны на таблічках дамоў становяцца звыклай часткай тапанімікі горада. Проста адрасам. Але кім былі гэтыя людзі? Адкуль сышлі ваяваць і што зрабілі дзеля міру? Можа быць варта даведацца гэта і запомніць?

У каледжы пачата фарміраванне краязнаўчай фактаграфічнай базы дадзеных " вуліцы нашага горада. Герояў памятае імёны."Яна ўключае персаналіі і дае ўнікальную магчымасць даведацца, у гонар каго названы вуліцы і завулкі горада Оршы.

Па меры паступлення новай інфармацыі раздзелы інфармацыйнага рэсурсу будуць дапаўняцца.

Назвы вуліц размешчаны ў алфавітным парадку. Інфармацыя аб кожнай персаналіі мае біяграфічную даведку і бібліяграфічны спіс літаратуры.

 

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…